Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рок-каранацыю" адмянілі


Як паведаміў заснавальнік і арганізатар фэстывалю Юры Цыбін, гала-канцэрт, у якім 18 лютага павінны былі прыняць удзел пераможцы ўсіх "Рок-каранацыяў", пераносіцца.

Маўляў, напярэдадні ў канцэртнай залі "Менск" падчас іншага канцэрту раптоўна апусьцілася так званая пажарная заслона. Зараз у канцэртнай залі "Менск" працуюць супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Арэнда залі была аплачана, шмат квіткоў прададзена. Таму разам з адміністрацыяй КЗ "Менск" вырашаецца пытаньне, на якую дату гала-канцэрт будзе перанесены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG