Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Пасьля народных рэвалюцый у Тунісе і Эгіпце ды пратэстаў у Лібіі і Емэне, хваляваньні ахапілі і Бахрэйн, астраўную манархію ў Пэрсыдзкай затоцы. Прапануем вашай увазе невялікую падборку цытатаў зь сёньняшніх публікацый у сусьветнай прэсе пра тое, што адбываецца ў арабскім сьвеце.

Washington Post: На працягу дзесяцігодзьдзя каралеўская сям'я аль-Халіфа, якая кіруе Бахрэйнам, сьцьвярджала, што вядзе краіну да дэмакратыі – гэтае сьцьвярджэньне часта падтрымлівалася Злучанымі Штатамі. У чацьвер рэжым разбурыў гэты імідж і зьняў покрыва са сваёй сапраўднай, аўтакратычнай натуры. Ён паслаў сілы бясьпекі, якія напалі і жорстка разагналі мірных прадэмакратычных дэманстрантаў у намётах на Пэрлавай плошчы ў Манаме. Як мінімум, чатыры чалавекі былі забітыя і 230 параненыя падчас гэтага рэйду перад сьвітаньнем. Жорсткасць наўрад ці
Злучаныя Штаты ня могуць дазволіць сабе стаць на бок рэжыму, які жорстка душыць павышаны попыт арабаў на большую палітычную свабоду.
адновіць стабільнасьць у гэтай дзяржаве ў Пэрсыдзкай затоцы, нават у кароткатэрміновай пэрспэктыве – а гэта стварае прамую пагрозу для жыцьцёва важных інтарэсаў Злучаных Штатаў. 5-ты флёт ЗША, які базуецца ў Бахрэйне, адыгрывае важную ролю ва ўтрыманьні бясьпекі ў Пэрсыдзкай затоцы і ў стрымліваньні Ірану. Гэты разгон не ўмацуе, а хутчэй аслабіць саюзьніцкае з ЗША кіраўніцтва Бахрэйну; што больш, Злучаныя Штаты ня могуць дазволіць сабе стаць на бок рэжыму, які жорстка душыць павышаны попыт арабаў на большую палітычную свабоду.

La Stampa: На досьвітку сілы бясьпекі Бахрэйну правялі бліц-апэрацыю супраць намётавага лягеру, расстаўленага ў цэнтры сталіцы дэманстрантамі,
Спроба ператварыць Пэрлавую плошчу ў плошчу Тахрыр правалілася.
якія з аўторку пратэставалі супраць абсалютысцкага рэжыму гэтага маленькага эмірату і супраць канцэнтрацыі ўлады ў руках суніцкіх эліты коштам шыіцкай большасьці. (...) Спроба ператварыць Пэрлавую плошчу ў плошчу Тахрыр правалілася: бульдозэры зьнесьлі намёты, грузавікі расьцягнулі аўтамабілі, зь якіх былі збудаваныя ахоўныя барыкады, 50 браневікоў перакрылі падыходы да плошчы, у небе кружлялі верталёты.

The Economist: Ніхто ня можа прадбачыць, да чаго могуць прывесьці сілы, якія вырваліся навонкі ў Тунісе, у рэгіёне ў цэлым, паколькі кожная нешчасьлівая краіна – нешчасьлівая па-свойму. Лібія і Сырыя больш рэпрэсіўныя, чым Эгіпет. Сытуацыя ў Емэне ўскладняецца пэрспэктывай аддзяленьня поўдня краіны, а ў Іране – няўдалым паўстаньнем 2009 году. Ярданскія манархі кіруюць краінай, якая ў асноўным палестынская; Саудаўская Арабія і Эміраты маюць заспакаяльны бальзам у выглядзе нафты. Нават у Іраку, якая мае дэмакратычную канстытуцыю і выбары, кіроўнай партыі трэба змагацца з пагрозай страты ўлады.Так што замяшаньне і блытаніна могуць узяць верх. Але зьнешні сьвет можа адыграць сваю ролю. Барак Абама нарэшце зрабіў правільны выбар у Эгіпце, падтрымаўшы пратэстоўцаў. Ён павінен націскаць на ўлады ў рэгіёне, каб яны ўмацоўвалі свае рэжымы рэформамі, а ня гвалтам. Амэрыка і яе саюзьнікі могуць
Краіны Пэрсыдзкай затокі павінны дапамагчы стабілізаваць Эгіпет грашыма і заспакаяльным словам.
прынесьці дапамогу рэфарматарам -- у выпадку, калі ім удасца пазьбегчы этыкеткі, што рэформы былі "вырабленыя ў Амэрыцы". Эгіпет мае патрэбу ў грошах, інфраструктуры і парадах, як рэформаваць суды, прэсу, школы і ўнівэрсытэты. Краіны Пэрсыдзкай затокі павінны дапамагчы стабілізаваць Эгіпет грашыма і заспакаяльным словам. Сувязі паміж амэрыканскай арміяй і афіцэрамі ў Эгіпце таксама могуць дапамагчы ў кіраваньні працэсам рэформаў. І Захад можа націснуць мацней у справе перамоваў паміж Ізраілем і палестынцамі – гэтая справа ня мае нічога агульнага зь цяперашнімі забурэньнямі, але тым ня менш яна зьяўляецца атручанай крыніцай для арабскага сьвету. Прызам можа стаць стварэньне сям’і новых дэмакратый: не другой Польшчы ці Чэхіі, але, магчыма, Турцыі або Інданэзіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG