Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкі дэпутат: Санкцыі супраць Менску павінны быць больш жорсткія



Крыстыян Хольм, дэпутат швэдзкага парлямэнту ад Памяркоўнай кааліцыйнай партыі (найбуйнейшай партыі ў кіроўным "Альянсе за Швэцыю"), заявіў БелаПАН, што лічыць непрымальным прысуд Васілю Парфенкову, вынесены яму 17 лютага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня, – пазбаўленьне волі на чатыры гады ў калёніі строгага рэжыму.

"Безумоўна, Васіль асуджаны за сваю палітычную актыўнасьць. Такія парушэньні правоў чалавека і яго асноўных свабодаў непрымальныя. Швэцыя, ды і ўвесь дэмакратычны сьвет, павінны рэагаваць на гэта неадкладна, – сказаў Хольм.

"Я лічу, што, па-першае, павінен быць пашыраны сьпіс неўязных у Эўропу службоўцаў. Па-другое, павінны быць прынятыя і іншыя, больш жорсткія санкцыі ў дачыненьні да беларускага рэжыму – эканамічныя," – дадаў швэдзкі дэпутат.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG