Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы расчараваная новым сьмяротным прысудам у Беларусі


Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Ягланд глыбока расчараваны і занепакоены пацьвярджэньнем яшчэ аднаго сьмяротнага прысуду ў Беларусі. Прысуд быў вынесены Вярхоўным судом краіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве генэральнага сакратара, якая разьмешчана на сайце Рады Эўропы.

"У Беларусі адзначаецца рост колькасьці дыскусій пра адмену сьмяротнага пакараньня, але гэтага недастаткова, каб пракласьці шлях да мараторыю. Сёньня для пераходу ад слоў да дзеяньняў неабходная сапраўдная палітычная воля. Сьмяротнаму пакараньню ня месца ў сыстэмах крымінальнага пакараньня сучасных грамадзтваў", — дадаў Ягланд.

Беларускі парлямэнт быў пазбаўлены статусу "спэцыяльна запрошанага" ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Паводле апошніх рашэньняў, вярнуць гэты статус Беларусь можа толькі ў тым выпадку, калі ўвядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Аднак Беларусь зноў прывяла ў выкананьне некалькі сьмяротных прысудаў. У адказ Асамблея вырашыла "замарозіць" усе кантакты з краінай. Мець зносіны з афіцыйным Менскам ад ПАРЭ можа толькі адмысловая дакладчыца Сініка Хурскайнэн.

Раней Ягланд ужо заяўляў, што ўвядзеньне мараторыю на выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі — адна з асноўных умоў для вяртаньня краіне статусу "спэцыяльна запрошанай" у ПАРЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG