Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларускі сьлед" ў расейскім крымінальным скандале?


Іван Назараў
Іван Назараў

Беларусь, "Белнафтахім" і прозьвішча "Макей" згадваюцца ў матэрыялах, канфіскаваных па справе аб падпольных казіно ў Маскоўскай вобласьці.

Суд падмаскоўнага гораду Пушкіна 17 лютага санкцыянаваў арышт шасьці фігурантаў справы аб арганізацыі нелегальнага гульнявога бізнэсу ў Маскоўскай вобласьці.

Сярод арыштаваных меркаваны кіраўнік падпольных казіно Іван Назараў, двое ягоных памочнікаў і трое супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У цэнтральным офісе Назарава ў галерэі «Трыумф» у цэнтры Масквы знайшлі дакумэнты, якія сьледзтва зьвязвае са зьбеглым з Расеі алігархам Барысом Беразоўскім. Некаторыя зь іх датаваныя канцом 2010 году. Як піша газэта «Комсомольская правда», быў знойдзены нататнік, якім мог карыстацца Назараў ці іншая давераная асоба Беразоўскага.

На адной з апублікаваных газэтай старонак побач згадваюцца "Белорусcия", "Белнефтехим" і "Макей" – менавіта такое прозьвішча ў цяперашнага кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод запісаў: "Узнать! Как проголосовала Белоруссия про резолюц. О Грузии", "Провести с Клаусом Мангольдом по "Белнефтехиму". (Клаўс Мангольд — кіраўнік Усходняга камітэту нямецкай эканомікі, які бываў у Менску).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG