Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Пажар у царкве ў мястэчку Бобр Крупскага раёна Менскай вобласьці адбыўся ў ноч з 16 на 17 лютага. Прычыны пажару высьвятляюцца.

"Відавочна, што полымя было вельмі моцным, бо ў царкве выгарала літаральна усё: іконы, фрэскі, алтар, — расказаў газэце “Народная Воля” мастак Алесь Пушкін. — З раніцы я пайшоў у царкву, каб паглядзець, ці можна уратаваць хоць нешта з царкоўных ікон. Аднак усё згарэла да тла. Пакуль дакладна невядома, што сталася прычынай узгараньня ў царкве — ці выпадак, ці падпал”.

Будаўніцтва царквы ў мястэчку Бобр пачалося ў 1991 годзе. У 1995-м быў распачаты росьпіс царкоўных сьцен. Непасрэдны удзел у гэтым прымаў і мастак Алесь Пушкін.

З 1997 па 2005 год царква ў Бабры не была асьвечана, службы у ёй не вяліся. Аднак у 2005-м Бобр наведаў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, які асьвяціў царкву. З 2005-га у царкве рэгулярна праводзіліся набажэнствы.

Фрагмэнт росьпісу са сцэнай страшнага суду (з сайту pushkin.by)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG