Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэрлін асудзіў вырак Парфянкову


Бэрлін асудзіў вырак беларускага суду аб пакараньні апазыцыйнага актывіста Васіля Парфянкова за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах супраць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе радыё "Нямецкая хваля".

"Нямецкі ўрад патрабуе неадкладнага спыненьня рэпрэсіяў і судовага перасьледу супраць апазыцыянэраў, а таксама вызваленьня ўсіх палітзьняволеных", - заявіў у чацьвер Камісар па правох чалавека Нямеччыны Маркус Лёнінг.

Лёнінг дадаў, што згаданы прысуд пацьвярджае, што Эўразьвяз зрабіў слушны крок, увёўшы санкцыі супраць Беларусі раней у гэтым месяцы.
XS
SM
MD
LG