Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЕ сур'ёзна заклапочана судамі ў Беларусі


Generic: OSCE - The Organization for Security and Co-operation in Europe, logo

Generic: OSCE - The Organization for Security and Co-operation in Europe, logo

Сур'ёзную заклапочанасьць у сувязі з пачаткам у Беларусі судовых працэсаў па справе пра масавыя беспарадкі ў сьнежні выказаў у чацьвер дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

"Хацелася б падкрэсьліць, што свабода сходаў зьяўляецца адным з асноўных дэмакратычных правоў. У прыватнасьці, выклікае заклапочанасьць той факт, што першы працэс часткова праходзіў у габінэце судзьдзі. Гэта недапушчальна. Я таксама заклапочаны паведамленьнямі пра пазбаўленьне ліцэнзій шэрагу адвакатаў, якія выступалі ў якасьці абаронцаў. Неабходны маніторынг з боку АБСЭ за далейшым правядзеньнем падобных судовых працэсаў, каб краіны-ўдзельніцы маглі атрымаць аб'ектыўную адзнаку таго, што адбываецца", – заявіў Ажубаліс.

Па дадзеных беларускіх праваабаронцаў, па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі праходзяць 42 абвінавачваных, у тым ліку пяць экс-кандыдатаў у прэзыдэнты.
XS
SM
MD
LG