Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон рэагуе на прысуд Парфянкову


Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай у сувязі з пачаткам судовых працэсаў над удзельнікамі пасьлявыбарчай акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску.

"Злучаныя Штаты выказваюць глыбокае шкадаваньне ў сувязі з тым, што ўрад Беларусі распачаў першы судовы працэс над затрыманымі за ўдзел у пратэсьце 19 сьнежня. Мы і многія іншыя ў міжнароднай супольнасьці заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых і настойваем на спыненьні перасьледу грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі. І мы паўтараем гэты заклік сёньня", – заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту Марк Тоўнэр.

У чацьвер суд у Менску пакараў дэмакратычнага актывіста Васіля Парфянкова чатырма гадамі калёніі строгага рэжыму за ўдзел у "масавых беспарадках" 19 сьнежня.
XS
SM
MD
LG