Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Расеі сустрэўся з папам


У Ватыкане сёньня адбылася сустрэча папы рымскага Бэнэдыкта XVI з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Гэта быў першы візыт расейскага лідэра ў Ватыкан пасля ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Расеяй і Ватыканам у 2009 годзе.

У паведамленьні Ватыкану гаворыцца, што “бакі задаволеныя станам двухбаковых дачыненьняў і выказалі жаданьне ўмацоўваць іх”.

Сустрэча прайшла ў часе візыту Мядзьведзева ў Італію.

У ходзе візыту былі падпісаныя некалькі пагадненьняў паміж краінамі ў сфэры энэргетыкі і вайсковага транзыту.
XS
SM
MD
LG