Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку зьніклі аўганскія студэнты


У Нью-Ёрку зьніклі тры студэнты з Аўганістану, якія прыбылі на чатыры тыдні ў ЗША паводле праграмы культурных абменаў.

Улады Нью-Ёрку выказваюць спадзяваньне, што аўганцы па сваёй волі пакінулі навучальную установу.

Паліцыя паведаміла, што шукае двух 21-гадовых аўганскіх дзяўчат, Назі Карым і Мурсал Буніяд, а таксама хлопца, імя якога не называюць.

Гэтыя студэнты ўваходзяць у групу з 20 чалавек, што прыбыла ў ЗША паводле праграмы абменаў, якую фінансуе Дзярждэпартамэнт ЗША.
XS
SM
MD
LG