Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця "Начной Свабоды" – намесьніца старшыні “Маладога фронту”, 20-цігадовая Наста Палажанка. 17 лютага ўвечары яе выпусьцілі зь турмы КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе.

Соўсь: На якіх умовах вас вызвалілі?

Палажанка: На ўмовах падпіскі ад нявыезьдзе.

Соўсь: Вы падазраваная, абвінавачаная, сьведка? Які ваш статус у гэтай крымінальнай справе?

Палажанка: Я праходжу як абвінавачаная, безумоўна.

Соўсь: Што вы цяпер можаце рабіць, што вам забаронена?

Палажанка: Мне не казалі, што можна. што забаронена. Я ня маю права разгалошваць матэрыялы справы, я ня маю права камэнтаваць штосьці нейкім чынам. Тут закранаюцца мае сябры. Адзінае што я хачу – як мага больш пакуль пабыць тут, каб максымальна дапамагчы тым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу. Таму што, на вялікі жаль, я нічога ня ведала, што адбываецца на свабодзе. Адзінае, што мяне турбуе найбольш – гэта стан маіх сяброў. Гэта Дзіма, гэта "Малады фронт", гэтыя тыя хлопцы, што там застаюцца. І дзелі іх мне трэба недзе трошкі прыкусіць язычок.

Соўсь: Ці чулі вы пра прысуд Парфянкову?

Палажанка: Не, таму, на жаль, я ніякім чынам не магу гэта пракамэнтаваць.

Соўсь: Што з вамі адбывалася ў турме КДБ? Як часта з вамі праводзілі сьледчыя дзеяньні?

Палажанка: На вялікі жаль, гэта таксама тайна ўсяго гэтага сьледчага працэсу, я не магу пра гэта казаць. Я магу толькі сказаць, што са мной усё ў парадку і адчуваньне ў мяне добрае, а пра нейкія падобныя мерапрыемствы я не магу даваць камэнтароў.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG