Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРОЗ...


...і вецер, лютыя. Тэмпэратура: -20 – -17 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя кнігі Ніны Стужынскай "Беларусь мяцежная: з гісторыі антысавецкага супраціву ў 1920 гадах". Гатэль "Краўн Пляза" ў Менску, пачатак а 17.00.

15-ты фэстываль "Рок-Каранацыя". Удзельнічаюць: НЭЙРА-ДЗЮБЕЛЬ, КРАМА, N.R.M., БЕЗ БИЛЕТА, DRUM ECSTASY, ПАЛАЦ, КРЫВІ, RASTA, СУЗОР’Е. КЗ "Менск", пачатак а 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Міністры фінансаў і дырэктары цэнтральных банкаў з краінаў "вялікай дваццаткі" (G20) сустракаюцца ў Парыжы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1893 нарадзіўся беларускі пісьменьнік і вучоны Максім Гарэцкі. Друкавацца пачаў у 1912 у віленскай "Нашай Ніве", таксама ў Вільні праз два гады выйшаў ягоны першы зборнік "Рунь". Гарэцкі быў выкладчыкам літаратуры ў Віленскай беларускай гімназіі і напісаў першы падручнік гісторыі беларускай літаратуры. Расстраляны НКВД у 1938.

У 1922 нарадзіўся Міхаіл Савіцкі (пам. 2010), народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.

У 1946 нарадзілася Надзея Артымовіч, беларуская паэтка зь Беласточчыны.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Фэстываль цытрынаў у Мэнтоне, горадзе на францускай Рыўеры.

МІНУС 365:


Вызначаны найлепшыя музычныя альбомы 2009 году.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"берагамі неспакою ўваходжу ў бязвокі гушчар
на небе расплываецца пах азёрнай пасьцелі
поўнач кідае хараство на цяжкую расу
шукаю Цябе парой залатых паміраючых пяскоў
клічу жывы вецер у цёмным шуме зраненага лесу
гляджу на разьбітыя вазы сярод чужых каляін

і вось Ты – мой сон у баязьлівых руках
кранае сталы цішыні пад уваскрэслымі дажджамі
мы побач – плывем у хворым подыху кароткага сьвятла
на малых параходах згасае наша песьня
– пэйзаж родзіцца ў трэцім маўчаньні"


Надзея Артымовіч, са зборніка "Сэзон у белых пэйзажах" (Беласток, 1990).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG