Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лібіі ў некалькіх гарадах прайшлі сёньня акцыі пратэсту


Прыхільнікі Кадафі ў Трыпалі (17 лютага 2011 г.)

Прыхільнікі Кадафі ў Трыпалі (17 лютага 2011 г.)

Некалькі сотняў прыхільнікаў лідэра Лібіі Муамара Кадафі сабраліся сёньня ў цэнтры Трыпалі, каб перашкодзіць правядзеньню абвешчанага ў інтэрнэце апазыцыяй “Дня гневу” – сэрыі антыўрадавых пратэстаў, але акцыі апазыцыі парйшлі ў некалькіх гарадах краіны.

Сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй адбыліся у горадзе Аль-Байда на паўночным усходзе Лібіі, дэманстранты скандавалі антыўрадавыя лёзунгі.

У горадзе Аль-Байда ў выніку сутыкненьняў з паліцыяй былі забітыя напярэдадні як найменей чатыры чалавекі.
Сёньня там адбыліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі ўраду і сваякамі забітых.

Паводле інфармацыі, зьмешчанай у Facebook, пратэстоўцы ў горадзе Ар Раджбан, непадалёк ад мяжы з Альжырам, на паўднёвым захадзе ад сталіцы Трыпалі, падпалілі будынкі мясцовага ўраду. Паведамленьні пакуль не пацьвярджаюцца з іншых крыніцаў.
XS
SM
MD
LG