Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гарадзенскую актывістку склалі пратакол за надпіс «Луку на муку»


Каця Герасімчык (зьлева) і Вольга Багданкевіч

Каця Герасімчык (зьлева) і Вольга Багданкевіч

Надпіс быў зроблены ў ноч зь пятніцы на суботу на пастамэнце помніка Леніну. У гэтым зьвінавацілі студэнтку мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык. Яна сваю віну адмаўляе.

Яшчэ на Кацю Герасімчык складзены пратакол за парушэньне добраўпарадкаваньня гораду і за пераход вуліцы ў недазволеным месцы.

На ейную сяброўку Вольгу Багданкевіч складзены два пратаколы: за парушэньне добраўпарадкаваньня гораду і за пераход вуліцы ў недазволеным месцы.

Дзяўчат затрымалі каля другой гадзіны ночы побач з помнікам Леніну, на якім быў зроблены надпіс: «Луку на муку». Дзяўчаты адмаўляюць, што мелі дачыненьне да надпісу. Падчас затрыманьня яны мелі пры сабе налепкі «Малады фронт» і раздрукоўкі з надпісамі «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Няклееву!», «Свабоду Фядуту!».

У пакоях інтэрната, дзе яны жывуць, правялі ператрус, забралі кампутар, кнігі, рэклямныя матэрыялы «Маладога фронту» і кампаніі «Гавары праўду».

Справу дзяўчат будзе разглядаць адміністрацыйная камісія.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG