Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: затрыманьні апанэнтаў рэжыму


Маніфэстацыя ў падтрымку Муамара Кадафі, 17 лютага

Маніфэстацыя ў падтрымку Муамара Кадафі, 17 лютага

Некалькі сотняў прыхільнікаў лідэра Лібіі Муамара Кадафі сабраліся сёньня ў цэнтры Трыпалі, каб перашкодзіць правядзеньню абвешчанага апазыцыяй “Дня гневу” – сэрыі антыўрадавых пратэстаў.

Паводле праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, лібійскія ўлады прэвэнтыўна затрымалі 14 чалавек, якія займаліся рыхтаваньнем сэрыі пратэстаў.

У сераду ня менш за 38 чалавек былі параненыя ў ходзе сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй у Бэнгазі – другім велічынёю горадзе краіны. Прычынаю акцыяў пратэсту стаў арышт юрыста і праваабаронцы Фатхі Турбіля.

Лібійскія ўлады назвалі дэманстрантаў “бунтаўнікамі і правакатарамі” і паабяцалі не дапусьціць новых непарадкаў.
XS
SM
MD
LG