Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусаві і Карубі застануцца на свабодзе


Мір-Хусэйн Мусаві і Мэхдзі Карубі
Мір-Хусэйн Мусаві і Мэхдзі Карубі
Галава найвышэйшага судовага органу Ірану адхіліў заклікі арыштаваць і пакараць сьмерцю лідэраў апазыцыі – Мір-Хусэйна Мусаві і Мэхдзі Карубі. З гэтым патрабаваньнем выступілі кансэрватыўныя дэпутаты парлямэнту пасьля акцыяў пратэсту ў панядзелак.

Аятала Садэк Амалі-Лярыджані заявіў, што суд разгледзіць гэтае пытаньне і расьсьледаваньне будзе праведзенае “ў рамках закону”. Ён таксама дадаў, што ўлады прыпыняць мэханізм, які дае апазыцыйнікам магчымасьць распаўсюджваць свае заявы.

Мусаві і Карубі закліка́лі сваіх прыхільнікаў правесьці маніфэстацыю салідарнасьці з дэманстрантамі ў Эгіпце. Нягледзячы на забарону ўладаў, дзясяткі тысяч прыхільнікаў апазыцыі выйшлі ў панядзелак на вуліцы і правялі антыўрадавую маніфэстацыю.

Улады заклікалі правесьці ў пятніцу мітынг нянавісьці супраць апазыцыі.
XS
SM
MD
LG