Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ атрымала новы ліст ад ЖРЭА Савецкага раёну Менску, паведамляе nn.by. Ён датаваны 15 лютага. У лісце за подпісам дырэктара Віктара Крука нагадваецца, што арэндная дамова сканчаецца 31 сакавіка, таму партыя будзе павінна вызваліць памяшканьне.

Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, у Менскім гарадзкім цэнтры нерухомасьці пры Менгарвыканкаме яму заявілі, што лічаць далейшае абмеркаваньне немэтазгодным і запэўнілі, што новая дамова заключаная ня будзе.

Партыя зьбіраецца пісаць лісты ў дзяржаўныя ўстановы, якія могуць паўплываць на рашэньне, зьвяртацца ў суд і прыцягваць увагу грамадзкасьці. «Партыя будзе рашуча змагацца за сядзібу на Машэрава, 8, але таксама прапрацоўвае пытаньне наконт новага памяшканьня», — паведаміў Рыгор Кастусёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG