Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: сёмы дзень пратэстаў


Процістаяньне на вуліцах Саны, 17 лютага
Процістаяньне на вуліцах Саны, 17 лютага
У сталіцы Емэну Сане пры сутыкненьні паміж прыхільнікамі ўраду і групаю пратэстоўцаў былі параненыя паводле розных зьвестак ад пяці да дванаццаці чалавек.

Удзельнікі пратэстаў патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, які знаходзіцца на чале краіны 32 гады. Антыўрадавыя дэманстрацыі доўжацца ў Емэне ўжо сёмы дзень. Сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй здарыліся сёньня ў некалькіх гарадох краіны, у тым ліку ў морскім порце Адэне, дзе напярэдадні адзін дэманстрант загінуў.
XS
SM
MD
LG