Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія кантралюе сталіцу Бахрэйну


Танкі на подступах да цэнтральнага пляцу Манамы
Танкі на подступах да цэнтральнага пляцу Манамы
У Бахрэйне армія ўзяла пад кантроль цэнтар сталіцы Манамы пасьля разгону сіламі бясьпекі лягеру апазыцыі.

Падчас сутычак з паліцыяй пры ліквідацыі лягеру загінулі ня менш як чатыры чалавекі, яшчэ некалькі лічацца зьніклымі бязь вестак. Каля 150 чалавек былі параненыя.

Вайскоўцы аб’явілі часовую забарону на правядзеньне масавых акцыяў. Тым часам асноўная апазыцыйная партыя заявіла пра сыход сваіх дэпутатаў з парлямэнту – на знак пратэсту супраць дзеяньняў уладаў.

Удзельнікі акцыяў пратэсту ў Бахрэйне патрабуюць палітычных рэформаў. Бахрэйнам кіруе суніцкая каралеўская дынастыя, хоць бальшыню жыхароў краіны складаюць шыіты.

ЗША і Вялікая Брытанія заклікалі ўлады Бахрэйну і апазыцыю да стрыманасьці.
XS
SM
MD
LG