Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскі парлямэнт крытыкуе Расею


Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю аб сытуацыі з датрыманьнем правоў чалавека ў Расеі. Дакумэнт зьмяшчае заклік да расейскіх уладаў зрабіць усё магчымае для ўсталяваньня ў краіне незалежнай судовай сыстэмы.

Сярод рэзанансавых справаў, што выклікаюць заклапочанасьць Эўрапарлямэнту, – забойства адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, сьмерць у маскоўскім ізалятары юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага і прысуд па другой справе Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева.
XS
SM
MD
LG