Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гутэнбэрга вінавацяць у плягіяце


Карл Тэадор цу Гутэнбэрг
Карл Тэадор цу Гутэнбэрг

Міністра абароны Нямеччыны Карла Тэадора цу Гутэнбэрга абвінавацілі ў плягіяце. У мэдыях зьявіліся паведамленьні пра тое, што, рыхтуючы доктарскую дысэртацыю, міністар выкарыстоўваў фрагмэнты чужых працаў. Сам цу Гутэнбэрг назваў гэтыя абвінавачаньні “фантазіямі”.

Кіраўніцтва ўнівэрсытэту баварскага гораду Байрэйт, дзе міністар абараняў дысэртацыю, паінфармавала, што старанна вывучыць доказы магчымага плягіяту.

39-гадовы Карл Тэадор цу Гутэнбэрг – адзін з найбольш папулярных палітыкаў Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG