Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава адзначае ўгодкі незалежнасьці


Сьцяг Косава

Сьцяг Косава

У Косаве сёньня адзначаюць трэцюю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці ад Сэрбіі. Часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка Косава Якуп Красьнічы ў тэлезвароце заявіў, што краіна дабілася большага прагрэсу з той пары, як здабыла сувэрэнітэт 17 лютага 2008 году. Ён таксама адзначыў, што перад Косавам стаіць яшчэ шмат нявырашаных задач, у тым ліку эканамічных.

75 краінаў сьвету прызналі незалежнасьць Косава, у тым ліку ЗША і большасьць дзяржаваў Эўразьвязу. Міжнароднаму іміджу Косава была нанесеная шкода пасьля публікацыі ў канцы 2010 году дакладу Рады Эўропы аб магчымым дачыненьні некаторых косаўскіх лідэраў да цяжкіх злачынстваў, у прыватнасьці да гандлю чалавечымі органамі падчас вайны ў Косаве пры канцы 90-х гадоў і пасьля яе.
XS
SM
MD
LG