Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: 4 забітых, 150 параненых


У Бахрэйне, паводле ўдакладненых зьвестак, чатыры чалавекі загінулі і каля 150 былі параненыя сёньня раніцаю пры разгоне паліцыяй лягеру апазыцыі ў цэнтры сталіцы краіны Манамы.

Сілы бясьпекі ўжылі прыпасы, гумовыя кулі і сьлезацечны газ. У горад увялі бранятэхніку. Сярод пацярпелых – рэпартэр амэрыканскай тэлекампаніі ABC Мігель Маркес.

Тысячы ўдзельнікаў пратэсту з аўторка займалі цэнтральны пляц Манамы, патрабуючы палітычных рэформаў. Бахрэйнам кіруе суніцкая каралеўская дынастыя, хоць бальшыню жыхароў краіны складаюць шыіты.

Лідэр шыіцкай апазыцыі назваў дзеяньні уладаў “тэрарызмам”. ЗША заклікалі ўлады і апазыцыйнікаў да стрыманасьці.
XS
SM
MD
LG