Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амабасада Расеі ня ведае, дзе будуць судзіць расейцаў

  • БелаПАН

Іван Гапонаў у судзе за падзеі на Плошчы

Іван Гапонаў у судзе за падзеі на Плошчы

Амбасада РФ пакуль не атрымала афіцыйнага адказу на запыт у МЗС Беларусі адносна даты, месца і парадку правядзеньня суду над расейскімі грамадзянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам. Пра гэта паведаміў дарадца амбасады Вадзім Гусеў.

Паводле яго слоў, запыт быў накіраваны у МЗС 11 лютага. Амбасада просіць інфармаваць аб парадку наведваньня дыпляматычнымі супрацоўнікамі судовага пасяджэньня, месцы і даце яго правядзеньня.

16 лютага праваабаронцы паведамілі, што працэс над расейскімі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, пачнецца 22 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Расейцы былі затрыманыя 19 сьнежня 2010 году пры разгоне акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці і першапачаткова асуджаныя на 10 сутак арышту. Пасьля адбываньня адміністрацыйнага пакараньня 29 сьнежня яны зноў былі затрыманыя ўжо ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Зараз Гапонаў і Брэўс зьяўляюцца абвінавачанымі на падставе ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках).

Амбасада Расеі ў Менску 16 лютага распаўсюдзіла заяву, у якой выказала надзею на "усебаковы і аб'ектыўны" разгляд беларускім судом матэрыялаў спраў Гапонава і Брэўса.
XS
SM
MD
LG