Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: справу амэрыканца адклалі


Суд у Пакістане адклаў да 14 сакавіка слуханьні па справе супрацоўніка амэрыканскага пасольства Рэйманда Дэйвіса, абвінавачанага ў забойстве двух мясцовых жыхароў.

Суд меў вызначыць, ці валодае абвінавачаны дыпляматычным імунітэтам. Аднак, як заявілі ўлады, ім трэба болей часу, каб сфармаваць сваю пазыцыю па гэтай справе.

Рэйманда Дэйвіса затрымалі ў пакістанскім Лагоры 27 студзеня, выставіўшы абвінавачаньні ў забойстве. Сам Дэйвіс цьвердзіць, што страляў у мэтах самаабароны, калі два мясцовыя жыхары спрабавалі напасьці на яго.

Інцыдэнт прыкметна ўскладніў дачыненьні Пакістану з ЗША. На гэтым тыдні, каб дабіцца вызваленьня Дэйвіса, у Пакістан прыляцеў кіраўнік сэнацкага камітэту па міжнародных справах Джон Кэры.
XS
SM
MD
LG