Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкая фотамастачка – за міжнародную юрыдычную дапамогу вязьням КДБ


Марыя Сёдэрбэрг. Фота: kurjer.info

Марыя Сёдэрбэрг. Фота: kurjer.info

Швэдзкі фатограф і відавочца менскіх падзеяў 19 сьнежня Марыя Сёдэрбэрг лічыць, што адным з эфэктыўных крокаў дапамогі беларускім палітвязьням павінна стаць аказаньне ім паўнавартаснай юрыдычнай падтрымкі.

"Ня можа быць так, што абвінавачаныя па справе аб масавых беспарадках ня маюць магчымасьці атрымліваць рэальную своечасовую юрыдычную дапамогу, — заявіла Сёдэрбэрг. — Я лічу, што Швэцыя, а таксама ўрады іншых эўрапейскіх краін, міжнародныя юрыдычныя асацыяцыі павінны падтрымаць беларускіх палітычных вязьняў адвакацкай дапамогай, бо на гэты момант, наколькі я бачу, арыштанты пазбаўлены гарантаванай законам абароны".

Сёдэрбэрг упэўнена, што па факце падзей 19 сьнежня павінна быць праведзена паўнавартаснае незалежнае расьсьледаваньне, і гэтую функцыю павінна ўзяць на сябе незалежная міжнародная камісія.

Марыя Сёдэрбэрг — ляўрэатка прэміі "Люблю Беларусь", якую ўручыла ёй арганізацыя "Малады фронт" (Чэхія) у намінацыі Pro-Belarus. Яна зьяўляецца арганізатаркай штогадовых Швэдзкіх дзён у Беларусі, падчас якіх выступаюць пісьменьнікі дзьвюх краін, праходзяць канцэрты і паказы фільмаў.

"Я была прыемна зьдзіўлена! Хаця, паклаўшы руку на сэрца, ніякім героем я сябе не лічу. Мяркую, што ў Беларусі вельмі шмат сьмелых і дастойных людзей, якія ў большай ступені заслужылі гэтую прэмію", — сказала фатограф.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG