Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: апазыцыя рыхтуе “Дзень гневу”


У Лібіі апазыцыя рыхтуецца сёньня правесьці “Дзень гневу” – сэрыю антыўрадавых пратэстаў.

Паведамляецца, што актывісты каардынуюць свае дзеяньні з дапамогаю сацыяльных сетак у інтэрнэце.

У сераду ня менш за 38 чалавек былі параненыя ў ходзе сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй у Бэнгазі – другім велічынёю горадзе краіны. Прычынаю акцыяў пратэсту стаў арышт юрыста і праваабаронцы Фатхі Турбіля.

Лібійскія ўлады назвалі дэманстрантаў “бунтаўнікамі і правакатарамі” і паабяцалі не дапусьціць новых непарадкаў.
XS
SM
MD
LG