Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WP: “У выпадку жорсткіх прысудаў санкцыі павінны быць узмоцненыя”


Суды, якія пачынаюцца на гэтым тыдні ў Беларусі над удзельнікамі Плошчы, павінны прадэманстраваць, наколькі эфэктыўныя санкцыі Захаду супраць ураду Лукашэнкі. Пра гэта піша у рэдакцыйным артыкуле газэта Washington Post.

”Калі – як многія прадказваюць – вынікам паказальных судовых працэсаў стануць жорсткія прысуды, адміністрацыя Абамы і яе саюзьнікі ў Эўрапейскім зьвязе будуць ведаць, што зрабілі яшчэ недастаткова”, – піша Washington Post, нагадваючы чытачам падзеі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і санкцыі, якія ЗША і ЭЗ увялі супраць рэжыму Лукашэнкі.

“Калі суды будуць працягвацца, санкцыі павінны быць больш жорсткімі. Адміністрацыя Абамы павінна паспрабаваць пераканаць урады ЭЗ увесьці санкцыі ў дачыненьні да “Белнафтахіму”, – сьцьвярджаецца ў рэдакцыйным артыкуле. Газэта прыводзіць меркаваньне Аляксандра Казуліна, які перакананы, што ягонае вызваленьне ў 2008 годзе заўдзячалася менавіта такім санкцыям. “Казулін і іншыя беларускія лідэры спадзяюцца, што прэзыдэнт Абама пэрсанальна публічна асудзіць Лукашэнку, што, прынамсі, узьняло б маральны стан тых, каму пагражае судовае разьбіральніцтва”.

Washington Post таксама выказвае ўпэўненасьць, што Беларусь павінна заняць трывалае месца ў парадку дня амэрыкана-расейскіх дачыненьняў і адносінаў Расея-ЭЗ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG