Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астравецкім раёне патрабуюць вызваліць палітзьняволеных


З адкрытым лістом да генэральнага пракурора Беларусі, да Цэнтрвыбаркаму і кіраўнікоў эўрапейскіх структураў і СМІ зьвярнуўся астравецкі актывіст Іван Крук. Пад гэтым лістом падпісаліся яшчэ 49 жыхароў раёну.

У лісьце прыводзяцца факты парушэньняў выбарчага заканадаўства пад час прэзыдэнцкіх выбараў з боку ўладаў і гучыць патрабаваньне спыніць рэпрэсіі адносна ўдзельнікаў падзей 19 сьнежня ў Менску.

Жыхары Астравецкага раёна, якія падпісаліся пад лістом, патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітзьняволеных, пакараць прадстаўнікоў сілавога блёку ўлады за перавышэньне паўнамоцтваў 19 сьнежня і адправіць у адстаўку ўвесь склад ЦВК на чале зь Лідзіяй Ярмошынай.

Таксама яны просяць кіраўнікоў Эўрапейскага зьвязу дадаткова ўключыць у “чорны сьпіс” неўязных усіх старшыняў участковых выбарчых камісій і кіраўнікоў раённых і абласных органаў выканаўчай улады Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG