Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскія караблі набліжаюцца да Ізраілю


Міністар замежных справаў Ізраілю паведаміў, што два іранскія вайсковыя караблі накіроўваюцца ва ўсходнюю частку Міжземнага мора і назваў гэта правакацыяй.

Паводле Авігдора Лібэрмана, які выступаў перад амэрыканскімі габрэйскімі лідэрамі ў Ерузаліме, яшчэ сёньня два іранскія караблі маюць перасекчы Суэцкі канал на шляху ў Сырыю, а Ізраіль уважліва адсочвае сытуацыю.

Улады Суэцкага каналу заявілі, што не атрымлівалі заяўкі ад Ірану на праход яго караблёў, але атрымаць такі дазвол ня будзе праблемай.
XS
SM
MD
LG