Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Сонечна, часам хмары, тэмпэратура -12 – -14 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, суд Фрунзенскага раёну, пачатак разгляду першай справы “аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году”. Абвінавачаны Васіль Парфянкоў. (пачатак у 10 гадзін).

Менск, МЗС, брыфінг па пытаньнях міжнароднай палітыкі.

Менск, кнігарня “ЛогвінаЎ”, музычна-літаратурны хэпэнінг. У праграме – стварэньне музычна-маўленчых кампазыцый з удзелам складу жывых музыкаў (удзельнікі гуртоў Ritual Dub, Solar Brain, Kusudama).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Ватыкан: Сустрэча прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з папам рымскім Бэнэдыктам XVI, першы афіцыйны візыт кіраўніка РФ у Ватыкан пасьля ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж дзьвюма дзяржавамі.

Ташкент: Візыт памочніка дзяржсакратара ЗША Робэрта Блэйка.

Стамбул: 10 незалежны стамбульскі кінафэстываль.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1810: Абхазія ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі

1947: Радыёстанцыя “Голас Амэрыкі” пачала вяшчаньне на расейскай мове на СССР

1954: Крым стаў часткай Украінскай ССР

1979: Пачатак кітайска-віетнамскай вайны

1993: У Расеі створанае РАТ “Газпром”

2008: Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі

Памерлі:

440: Мэсроп Маштоц, армянскі навуковец-манах, асьветнік, стваральнік армянскай альфабэты (нар. 361)

1600: Джардана Бруна, італьянскі філёзаф і навуковец, спалены ў Рыме (нар. 1548)

1673: Мальер (Жан Баціст Паклен), францускі драматург, актор, (нар. 1622)

1856: Генрых Гейнэ, нямецкі паэт, публіцыст і літаратурны крытык (нар. 1797)

1916: Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтка, адна са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады (нар. 1876)

МІНУС 365:


У “Народнай волі” шукалі “паклёп на КДБ”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Спаліць – ня значыць абвергнуць.

Апошнія словы Джардана Бруна перад спаленьнем
XS
SM
MD
LG