Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя сутыкненьні ў Емэне


У сталіцы Емэну – Сане – адбыліся новыя сутыкненьні прыхільнікаў і праціўнікаў шматгадовага прэзыдэнта краіны Алі Абдалы Салеха.

Апазыцыянэры, што сабраліся ля будынка ўнівэрсытэту, былі атакаваныя прыхільнікамі ўладаў. Нападнікі былі ўзброеныя нажамі і дручкамі. Як паведамляецца, паліцыя беспасьпяхова спрабавала разьвесьці суперныя бакі. Ёсьць параненыя і затрыманыя.

У горадзе Адэн на поўдні Емэну сілы бясьпекі адкрылі агонь па апазыцыйнай дэманстрацыі. Адзін чалавек загінуў.
XS
SM
MD
LG