Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі


Акцыя і пікет у абарону свабоды слова і сходаў у Беларусі прайшлі ля будынку беларускай амбасады ў Расіі. Арганізатарам выступіла праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя». Удзельнікі патрабавалі вызваліць вязьняў сумленьня і выкананьня права на справядлівае судовае разьбіральніцтва для ўсіх затрыманых у выніку падзеяў 19 сьнежня ў Менску, падае БелаПАН.

Паводле «Міжнароднай амністыі», усе арганізатары дэманстрацыі ў беларускай сталіцы, якая адбылася неўзабаве пасьля выбараў, дзейнічалі ў адпаведнасьці са сваім правам на свабоду сходаў.

«Міжнародная амністыя» таксама адзначае, што беларускі АМАП ужываў сілу супраць бяззбройных мірных дэманстрантаў. У справаздачы арганізацыі таксама выказваецца занепакоенасьць тым, што арыштаваным за «арганізацыю масавых беспарадкаў» асобам адмаўляюць у законных сустрэчах з адвакатамі, зносінах з сваякамі, неабходнай мэдычнай дапамозе.

Паводле прадстаўнікоў «Міжнароднай амністыі», акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі прайшлі ў Цюрыху і Нью-Ёрку, таксама плянуюцца ў Лёндане і Кішынэве.






Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG