Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка не выключае расфармаваньня Мінгандлю


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка
Падчас сёньняшняй сустрэчы з журналістамі першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што будучыня міністэрства гандлю на сёньняшні дзень знаходзіцца «пад пытаньнем».

Сямашка таксама спыніўся і на рэфармаваньні іншых дзяржаўных органаў. Напрыклад, ён адзначыў, што сябе зжыло міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, а яго функцыю «на правах дэпартамэнту перадаць міністэрству будаўніцтва і архітэктуры, функцыі ж па цеплазабесьпячэньні, энэргазабесьпячэньні перадаць міністэрству энэргетыкі».

Як падае БелТА, Сямашка адзначыў, што рэформы хіба што не закрануць міністэрства па падатках і зборах. Паводле ягоных слоў, «ніводная краіна ня можа жыць бяз гэтага міністэрства».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG