Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луцэнка застанецца пад вартай да 26 красавіка


У Кіеве суд пастанавіў працягнуць тэрмін утрыманьня пад вартай да 26 красавіка для былога кіраўніка МУС Украіны, лідэра партыі “Народная самаабарона” Юрыя Луцэнкі.

Прыхільнікі Луцэнкі заявілі, што была парушаная працэдура судовага разьбіраньня. У прыватнасьці, адвакату экс-міністра паведамілі аб слуханьнях за 10 хвілін да іх пачатку.

Луцэнка быў арыштаваны ў канцы сьнежня. Яму інкрымінуюць службовыя парушэньні, у тым ліку незаконны прыём на працу, незаконнае віжаваньне і неабгрунтаваную трату бюджэтных сродкаў. Апазыцыя лічыць справу палітычна матываванай.
XS
SM
MD
LG