Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Азэрбайджанскі актывіст стане перад судом за заклік да пратэстаў


Суд ў Азэрбайджане сёньня пастанавіў, што моладзевы актывіст апазыцыі, які ў Facebook заклікаў да паўстаньня паводле эгіпецкай мадэлі, павінен заставацца за кратамі ў чаканьні наступнага суду.

20-гадовага актывіста Джабара Савалана з гораду Сумгаіт арыштавалі на пачатку лютага па падазрэньні ў захоўваньні наркотыкаў пасьля таго, як ён у сацыяльнай сетцы разьмясьціў заклік да акцыяў пратэсту ў “Дзень гневу” паводле сцэнару пратэстаў на Блізкім Усходзе.

Адвакат актывіста паведаміў, што каля 100 прыхільнікаў Савалана сабраліся каля будынку суду ў Сумгаіце і сьпявалі азэрбайджанскі нацыянальны гімн, але былі разагнаныя паліцыяй, якая затрымала некалькі пратэстоўцаў.
XS
SM
MD
LG