Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над расейцамі Брэўсам і Гапонавым будзе закрыты


Пра гэта «Свабодзе» паведаміла маці Івана Гапонава Сабіра Гапонава са спасылкай на адваката.

Паводле Сабіры Гапонавай, суд прызначаны на 22 лютага на 10 гадзіну раніцы. Працэс будзе весьці судзьдзя Маскоўскага раённага суду Любоў Сямахіна.

Грамадзяне Расеі Арцём Брэўс і Іван Гапонаў абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня. Вядома, што вінаватымі яны сябе не прызнаюць, хоць не адмаўляюць, што знаходзіліся на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. У пракуратуры кажуць, што доказаў віны Брэўса і Гапонава дастаткова.

Амбасада Расеі ў Беларусі неаднаразова заклікала вызваліць грамадзян Расеі да суду з-пад варты, але гэтыя намаганьні былі марнымі.
XS
SM
MD
LG