Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь ёсьць два артыкулы (161 і 162), якія прадугледжваюць пакараньне мэдыкаў за неаказаньне дапамогі хвораму і за неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў. Калі віна будзе даказаная, "людзей у белых халатах" могуць пакараць штрафам, абмежаваньнем волі, пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады ці займацца прафэсійнай дзейнасьцю.

Закон распаўсюджваецца на ўсіх хворых у краіне, у тым ліку падсьледных або зьняволеных.

Лекары СІЗА рызыкуюць жыцьцём хворага


Як мяркуе лідэр незарэгістраванага Беларускага камітэту ў абарону правоў зьняволеных "Над бар'ерам", былы палітвязень з досьведам адседкі ў двух СІЗА і калёніі Цімох Дранчук, звычайна кваліфікацыя мэдычнага пэрсаналу СІЗА не дазваляе ім дапамагаць хворым к мае
З гледзішча мэдыцыны ў СІЗА сапраўдныя катаваньні.
быць. Тым ня менш хворага спрабуюць лячыць у лякальных умовах да апошняга. Зь СІЗА ў турэмны шпіталь арыштанта перавозяць толькі ў надзвычайных выпадках. Паводле Цімоха Дранчука, "людзі ў белых халатах" такім чынам рызыкуюць і жыцьцём хворага, і непасрэдна сваёй пасадай.

Дранчук
: "Зразумела, яны абавязаныя адвезьці хворага ў шпіталь, але гэта робіцца, калі яны бачаць, што чалавек памірае. Хаця ў адпаведнасьці з нашымі законамі гэта трэба рабіць, калі ў чалавека той жа гіпэртанічны крыз, хай гэта ня самы складаны мэдычны выпадак, аднак па-любому тут кампэтэнцыі лекара на Валадарцы ўсё ж не хапае. У СІЗА звычайна пры крызе чалавеку даюць таблеткі ад ціску і прыходзяць гэты ціск мераць.

Што тычыцца стаматалёгіі, то яна ў СІЗА ўвогуле жахлівая. Лячыць зубы там ніякай магчымасьці няма, а таму ўсе раяць не зьвяртацца да зубнога, перацярпець і дачакацца калёніі, бо там сапраўды лечаць. Там дапамога, з маёй практыкі, вельмі адэкватная".

Жаданьне лячыцца адбіваюць цалкам і канчаткова


Былы палітзэк, вэтэран МУС, віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч узгадвае, як ён атрымліваў мэдычную дапамогу ў Жодзінскай турме.

Парсюкевіч
: "Калі я быў у Жодзіне, я напісаў заяву з просьбай перавесьці мяне ў рэспубліканскую бальніцу для асуджаных для правядзеньня апэрацыі. У мяне бранхіяльная астма і паліпоз носа, усе гэтыя хваробы ў турме моцна абвастрыліся. І мяне перавялі. Толькі не ў рэспубліканскую бальніцу, а ў мясцовую мэдчастку, у камэру, дзе ўтрымліваюцца людзі з дыягназам "бесьсьвядомыя" або тыя, каму такі дыягназ ставіцца. Вельмі эфэктыўным аказалася "лячэньне", бо жаданьне лячыцца было адбітае цалкам і канчаткова. Хоць і там я зь людзьмі хутка сышоўся і нават шмат чаму карыснаму змог іх навучыць. А яшчэ мне распавядалі, як у лячэбна-працоўным прафілякторыі лечаць ад алькагалізму. Проста супэр-мэтодыка. Увечары даюць выпіць адвар кары дуба (моцнае паслабляльнае), а на наступны дзень, з раніцы да вечара,
Ад горла давалі настойку глогу. Ад розных іншых хваробаў — таблетку анальгіну.
бясплатная працатэрапія. Вядома, гадок так палячыцца — піць больш не захочаш. Толькі не таму, што няма жаданьня выпіць, проста ўжо вельмі не захочаш ізноў у ЛПП трапляць у якасьці бясплатнага раба... Усё гэта кажа проста пра "найвышэйшы" ўзровень мэдыцыны ў нашых беларускіх зонах. Шчыра кажучы, у мяне часьцяком зьяўляліся сумневы ў тым, ці лекары, якія працуюць у пэнітэнцыярнай сыстэме, калісьці давалі клятву Гіпакрата. Крый Божа захварэць у турме".

Анальгін ад усіх хваробаў


Праваабаронцы лічаць: каб дамагчыся ў гэтай сыстэме нармальнага мэдычнага абслугоўваньня, трэба мяняць яе ўсю. Бо турэмныя мэдыкі падпарадкоўваюцца нават не Міністэрству аховы здароўя, а дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Яны залежаць ад сьледчых. У турэмную сыстэму ідуць на працу з-за грашовай надбаўкі, і пытаньні лекарскай этыкі тут у лепшым выпадку другарадныя.

Пра мэдычнае абслугоўваньне ў СІЗА ўзгадвае Цімох Дранчук.

Дранчук: "Што тычыцца двух СІЗА, у якіх я быў — у КДБ і на Валадарцы, — то мэдычны момант у іх аднолькавы. Тады ў СІЗА КДБ быў абсалютна нездаровы на галаву лекар, якога можна было б назваць максымум вэтэрынарам. У яго быў абсалютна свой погляд на ўсе хваробы і лекі. Ну, напрыклад, мне спрабавалі перадаць такі біялягічны дадатак, як "чарніцы фортэ" або вітаміны для зроку, якія абсалютна мэдыкамэнтам не зьяўляюцца. Лекар, які не абавязаны і ня мусіць прымаць ніякага рашэньня адносна такіх прэпаратаў, тым ня менш забараніў перадачу. Што тычыцца стаўленьня да розных хваробаў, то яно было даволі спэцыфічнае. Штосьці лекар, зыходзячы выключна з уласных падыходаў, лічыў хваробай, штосьці не. Наконт прызначэньня мэдыкамэнтаў у яго таксама былі ўласныя падыходы. Калі балела горла, даваў настойку глогу. Калі ж былі больш сур’ёзныя скаргі, ён рэагаваў наступным чынам: гэта ўсё пройдзе, гэта дробязь. На Валадарцы сытуацыя падобная, праўда, тамтэйшыя лекары,
Каб не захварэць, дачка ўсё хрысьціць.
адрозна ад кадэбэшных, нават і не імкнуцца стварыць сабе імідж сур’ёзнага спэцыяліста. Тое, што ў народзе на ўзроўні анэкдоту, там гэта цалкам рэальна: лекар ламае напалам таблетку, напрыклад, анальгіну, і кажа: адна палавінка ад галавы, а другая — ад страўніка".

За час знаходжаньня ў СІЗА можна набыць букет хваробаў


Як сьведчыць Вольга, маці 28-гадовай "карупцыянэркі", бухгальтаркі ў кавярні Насты, якая паўгода адседзела ў СІЗА на Валадарцы, а цяпер паўгоду сядзіць у гомельскай жаночай турме, людзі, чыя віна не даказаная, знаходзяцца ў непараўнальна горшых умовах, чым асуджаныя. Паводле Вольгі, з гледзішча мэдычнага абслугоўваньня ў СІЗА проста катоўня. За паўгода на Валадарцы Наста некалькі разоў моцна застуджвалася. У адказ на скаргі атрымлівала ці то анальгін, ці то асьпірын. У выніку зьявіўся цэлы букет хваробаў. Як высьветлілася ўжо ў турме, гэта і гінэкалёгія, і бронхі зь лёгкімі, і ныркі. Вольга лічыць, што Насьце проста пашчасьціла канчаткова не запусьціць свае хваробы дзякуючы таму, што ў мэдчастцы калёніі працуе цудоўны гінэколяг".

Вольга: "Там цудоўная лекарка. Дачка кажа: сьвяты чалавек, мама. Яна дачку лечыць, лечыць і лечыць. У Насты вельмі працяглы час трымаецца субфэбрыльная тэмпэратура. Высьветлілася — з-за піелянэфрыту. Гэта гінэколяг настаяла, каб дачку і іншыя лекары агледзелі. Прымусіла тэрапэўта, каб той і аналізы зрабіў, і лячэньне прызначыў".

Паводле Вольгі, усё ў гэтай сыстэме залежыць ад канкрэтнага чалавека. Ёсьць цалкам адэкватныя людзі. Большасьць жа, ад начальніка да звычайнай прымальніцы перадачак, проста расьпірае ад пачуцьця ўлады, Гэтыя пры кожнай нагодзе імкнуцца цябе прынізіць. Напрыклад, калі прымаюць рэчы інтымнай гігіены".

Вольга: "Пракладкі раскрываюць і кожную глядзяць. Раней я раскрывала пракладкі сама, каб яны бачылі, што там кожная асобна запакаваная ў цэляфан, а тут жанчына раскрывала, пальцам сваім брудным праводзіла. Цьфу, гадасьць. Тут што заўгодна можна падчапіць. Аднак Наста заўсёды ўсё хрысьціць. Я заўсёды ёй кажу: хрысьці ўсё".
XS
SM
MD
LG