Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікае Лібію пазьбягаць гвалту


Найвышэйшая прадстаўніца ў справах замежнай палітыкі Эўразьвязу Катрын Эштан сёньня заявіла адносна сытуацыі ў Лібіі, што удзельнікі вулічных акцыяў павінны мець магчымасьць праводзіць свае дэманстрацыі мірна і ўлады павінны слухаць іх патрабаваньні.

Прэсавая прадстаўніца Эштан Мая Кацыянчыч сказала: “Мы заклікаем улады слухаць усіх людзей, якія бяруць удзел у пратэстах, і даць магчымасьць свабоды выказваньняў. Мы таксама заклікаем да спакою і да таго, каб пазьбягаць любога гвалту”.

Паведамляецца, што хваляваньні, якія пачаліся ў горадзе Бэнгазі з пратэстаў супраць арышты праваабаронцы, распаўсюдзіліся на ўвесь рэгіён.
XS
SM
MD
LG