Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лібіі сутыкненьні дэманстрантаў і паліцыі


Сутыкненьні паміж дэманстрантамі і паліцыяй адбыліся сёньня ў другім па вялічыні лібійскім горадзе Бэнгазі.

Сьведкі і мясцовыя СМІ паведамляюць, што пратэстоўцаў абураліся арыштам праваабаронцы і што сутыкненьні адбываліся ня толькі з паліцыянтамі, але і з прыхільнікамі ўраду.

Цяпер паведамляецца, што ў Бэнгазі спакойна, але напярэдадні ўначы некалькі сотняў пратэстоўцаў, узброенных камянямі і самаробнымі бомбамі, біліся з паліцыянтамі і падпальвалі аўтамабілі.

Лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне паказала сюжэт аб дэманстрацыі ў сталіцы краіны Трыпалі і некалькіх іншых гарадах ў падтрымку лібійскага лідэра Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG