Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына асудзіла гвалт у Іране


Урад Нямеччыны сёньня асудзіў гвалт у часе дэманстрацыяў у Тэгеране і назваў гэта “непрыймальным”, а таксама заклікаў іранскі ўрад “не адмаўляць народу Ірану ў правах і свабодзе прывітаць эгіпецкі народ”.

Сутыкненьні адбыліся і сёньня паміж прыхільнікамі і апанэнтамі іранскіх уладаў у часе пахаваньня забітага два дні таму на дэманстрацыі студэнта.

26-гадовы Сані Джалех загінуў у панядзелак у часе найбольшых цягам апошняга году антыўрадавых пратэстаў у Іране. Апазыцыя заявіла, што забіты быў адным з дэманстрантаў, але урад цьвердзіць, што забіты належыў да сілаў бясьпекі і быў забіты паўстанцкай групай “Іранскі народ Муджахэдзіна”.
XS
SM
MD
LG