Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сакавіка ў Менску адбудзецца супольнае шэсьце апазыцыі


Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў разам зь лідэрамі Маладога фронту прынялі рашэньне пра супольнае шэсьце на Дзень волі 25 сакавіка.

На паседжаньні аргкамітэту па правядзеньні Дня волі, куды былі запрошаныя прадстаўнікі "Маладога фронту", прынята рашэньне зьвярнуцца ў Менгарвыканкам, каб ануляваць дзьве папярэднія заяўкі і падаць новую супольную заяву на мітынг і шэсьце па маршруце: плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы, паведаміў "Свабодзе" лідэр "Маладога фронту" Мікола Дземідзенка.

У папярэдніх заявах прадстаўнікі палітычных партый прасілі дазволу на шэсьце ад Акадэміі навук да парку Янкі Купалы, маладафронтаўцы — ад плошчы Свабоды да плошчы Незалежнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG