Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвы Судан – назва новай краіны


Новая незалежная дзяржава будзе называцца Паўднёвы Судан і афіцыйна зьявіцца на поўдні цяперашняй дзяржавы Судан 9 ліпеня сёлета.

Рашэньне аб назьве сёньня прыняло кіраўніцтва краіны, але назву яшчэ мае зацьвердзіць парлямэнт.

У ліку іншых варыянтаў назвы новай дзяржавы былі “Нільская Рэспубліка” і “Куш”, зьвязаныя са старажытным царствам на гэтай тэрыторыі.

У студзені сёлета 99 % насельніцтва поўдня Судану прагаласавала на рэфэрэндуме за аддзяленьне ад поўначы краіны. Паміж рэгіёнамі вялася грамадзянская вайна цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
XS
SM
MD
LG