Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж. Бэйнэр: “У нас ёсьць маральны абавязак адгукнуцца”


Старшыня палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Джон Бэйнэр сустрэўся ў панядзелак у Вашынгтоне з дэлегацыяй прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці.

У складзе дэлегацыі былі былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Казулін, дачка былога кандыдата ў прэзыдэнты Ева Някляева, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, прадстаўнік аргкамітэту па стварэньні БХД Дзяніс Садоўскі, журналістка Юлія Слуцкая, дырэктар Свабоднага тэатру Натальля Каляда і іншыя.

Па выніках сустрэчы сьпікер ніжняй палаты парлямэнту ЗША выступіў з наступнай заявай:

«Гэта быў вялікі гонар для мяне - сустрэцца ўчора з групай беларусаў, у тым ліку з роднымі кандыдатаў у прэзыдэнты ад апазыцыі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Злучаныя Штаты ясна далі зразумець, што ня лічаць сьнежаньскія выбары легітымнымі, і мы працягваем глядзець з трывогай на жорсткае цкаваньне людзей, якія спрабавалі прынесьці свабоду, дэмакратыю і чалавечую годнасьць ў Беларусь.

Палата прадстаўнікоў мае маральны абавязак працаваць з адміністрацыяй і з нашымі саюзьнікамі у Эўропе, каб узмацніць ціск на дыктатуру ў Беларусі. Я з нецярпеньнем чакаю вынікаў працы старшыні камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў Ілеаны Рос-Лехтынэн і старшыні падкамітэту Крыса Сьміта, якія нагадаюць нашай уладзе, што дапамога гэтым людзям, якія адстойваюць дэмакратычныя каштоўнасьці, павінна быць узмоцненая і ўдасканаленая. Там, дзе людзі заклікаюць да свабоды, у нас ёсьць маральны абавязак адгукнуцца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG