Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты Тоўсцік і Гараева пакуль працуюць


Мін'юст абвяргае інфармацыю пра тое, што адвакатаў Уладзіміра Тоўсціка і Тамару Гараеву пазбавілі ліцэнзіяў.

Пра тое, што Мін'юст вырашыў пазбавіць ліцэнзіі адвакатаў Уладзімера Тоўсьціка і Тамару Гараеву, СМІ паведаміў Уладзімер Халіп, бацька журналісткі Ірыны Халіп, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам па справе аб падзеях 19 сьнежня.

Уладзімер Халіп
"Афіцыйная прычына пазбаўленьня ліцэнзіі — нібыта з-за таго, што адвакаты адмовіліся абараняць Ірыну. Мін'юст "абараняе" законнасьць: маўляў, калі адвакат заключыў дамову з кліентам, ён ня мае права адмаўляцца яго абараняць. Яны нібыта адрэагавалі на голас грамадзкасьці, на матэрыялы ў інтэрнэце. Але адвакаты ж самі не адмаўляліся абараняць Ірыну! Мяркуючы па ўсім, на іх зьдзяйсьняўся такі ціск з боку КДБ, што яны не маглі не адмовіцца. Тым больш што Ўладзімер Тоўсьцік не адмаўляўся абараняць дачку. Так склаліся абставіны. Якая "абачлівая" ў нас юрыспрудэнцыя, імгненна зрэагавалі", — заявіў Уладзімер Халіп.

Тым часам прэсавая сакратарка Мін'юсту абвергла гэтую інфармацыю, сказаўшы "Свабодзе", што такога рашэньня не было. Адвакат Уладзімер Тоўсьцік зазначыў, што ня можа камэнтаваць сытуацыю, бо ня мае на руках адпаведнага дакумэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG