Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са сьнежня 2009 году на Менскім аўтамабільным заводзе былі звольненыя 4,5 тысячы чалавек.

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка падчас пашыранага пасяджэньня камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, два гады таму МАЗ "падышоў ледзь не да банкруцтва". Рэнтабэльнасьць прадпрыемства склала мінус 6,7%. "У гэтай сытуацыі былі зьедзеныя "амаль усе абаротныя сродкі. Мы вымушаныя былі даць бюджэтную пазыку на 375 млрд. рублёў", — сказаў Сямашка.

У сьнежні 2010 году, паводле ягоных дадзеных, рэнтабэльнасьць МАЗа склала ўжо плюс 9,2%, а заработная плата павялічылася з 1 млн. 68 тыс. да 2 млн. 32 тыс. рублёў.

Адной зь мер па паляпшэньні эканамічнага стану прадпрыемства, заявіў Сямашка, сталі дзеяньні дырэктара (у сьнежні 2009 году гендырэктарам МАЗу быў прызначаны Аляксандар Бароўскі). Ён, па словах першага віцэ-прэм'ера, "спакойна, бяз шуму, нікога не пакрыўдзіўшы, прыбраў з прадпрыемства 4,5 тысячы чалавек". "Дзякуй богу, Менск — вялікі горад, праглынуў", — дадаў Сямашка.

Завышаная колькасьць працоўных назіраецца сёньня і на іншых прадпрыемствах краіны, заўважыў першы віцэ-прэм'ер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG