Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Літве памёр паэт Юсьцінас Марцінкявічус


У Вільні сёньня на 81-м годзе жыцьця пайшоў з жыцьця Паэт Юсьцінас Марцінкявічус (10.03.1930 – 16.02.2011), якога ў Літве называюць адным з духоўных лідэраў нацыі.

Паэт, перакладчык, драматург, сябра Літоўскай акадэміі навук, публіцыст, Юсьцінас Марцінкявічус быў адным са стваральнікаў руху за аднаўленьне незалежнасьці Літвы “Саюдзіс”. Ён аўтар тэксту цяперашняй літоўскай канстытуцыі.

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце ў спачувальнай прамове сказала, што не стала “чалавека, якога называлі сумленьнем Літвы”.

Творы Марцінкявічуса перакладзеныя на дзесяткі моваў, выйшла 154 кніг на літоўскай і іншых мовах агульным накладам 4 мільёны экзампляраў. Па-беларуску быў выдадзены зборнік “Трава і камень”, паэму “Homo Sum” пераклаў Алесь Разанаў.
XS
SM
MD
LG