Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: сутыкненьні паміж апазыцыяй і прыхільнікамі прэзыдэнта


Ў Емэне адбыліся сутыкненьні паміж антыўрадавымі дэманстрантамі і прыхільнікамі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха.

Хваляваньні ў сталіцы Емэну Сане працягваюцца чацьвёрты дзень.

Сёньня пратэстоўцы сабраліся каля будынку унівэрсітэту Саны з мэтай наладзіць шэсьце да цэнтральнай часткі гораду. Але на іх напалі прыхільнікі прэзыдэнта, узброеныя камянямі, дубінкамі і нажамі. Паліцыя зрабіла папераджальныя стрэлы ў паветра, але не спыніла бойку. Паведамляецца, што ў выніку сутыкненьняў параненыя як найменей 4 чалавекі.

Падобныя сутыкненьні адбываліся штодня на гэтым тыдні. Хваляваньні пачаліся ў выніку пратэстаў, натхнёных падзеямі ў Тунісе і Эгіпце.
XS
SM
MD
LG