Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У кітайскім рысе знойдзеныя цяжкія мэталы


Тыднёвік “New Century” паведамляе пра вынікі навуковых дасьледваньняў, праведзеных у 2007 годзе, паводле якіх каля 10 % рысу, вырашчанага ў Кітаі, утрымлівае цяжкія мэталы ў выніку прамысловага забруджваньня.

Паводле дасьледваньняў, вуглездабываючая прамысловасьць найбольш спрычынілася да таго, што ў рысе знойдзеныя ў вялікай колькасьці кадмій, мыш’як, мэркурый ды іншыя небясьпечныя для арганізма чалавека рэчывы.

Тым часам, Сусьветны банк выказвае заклапочанасьць адносна праблемы пітной вады ў Кітаі.

Каля 800 мільёнаў чалавек у Кітаі не маюць магчымасьці спажываць чыстую ваду. Паводле Сусьветнага банку, Кітай мае выдаткоўваць каля 20 мільярдаў даляраў штогод, каб дасягнуць неабходных стандартаў вадаправоднай вады.
XS
SM
MD
LG